Што такое мова? Зразумела, кожны адкажа на гэтае пытанне па-рознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова — беларуская.

У рамках важнага для ўсіх беларусаў свята ў санаторная групе №7 на пряцягу дня гучала родная мова. З самай раніцы выхавацелі, дзеці і іх бацькі віталіся па-беларуску, успаміналі любімыя словы на роднай мове. Для бацькоў была размешчана наглядная інфармацыя на стэндзе “Размаўляем па-беларуску”.

Ранішняя гімнастыка складалася з беларускіх народных рухавых гульняў. Выхаванцы знаёміліся з новымі творамі майстраў мастацкага слова, разглядвалі часопісы для дзяцей на роднай мове, пагулялі у перакладчыкаў з рускай мовы на беларускую. Усе адчулі, як прыемна размаўляць на роднай мове, як яна нас усіх аб’ядноўвае!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *