21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта гэтаму святу і было прысвечана мерапрыемства «Квітней наша родная мова!», якое адбылося ў сярэдняй групе N9. Галоўныя героі свята Васілінка і Васіль пазнаёмілі дзяцей з беларускім нацыянальным адзеннем, дапамаглі ім адзець дзяўчынак і хлопчыкаў у беларускія касцюмы. Адным з важных элементаў касцюма з’яўляецца арнамент. Ён выкарыстоўваецца і ў прадметах беларускіх рамёстваў: ткацтве і вышыўцы. Дзеці пабывалі ў творчай майстэрні і ўпрыгожылі ручнікі арнаментам. Цікавым і значным быў змест арнамента — гэта і «люблю сям’ю», і «сонейка сагравае зямлю» , і «прыгажуня-вясна». Дзеці распавядалі і пра прадметы народных промыслаў: ганчарства, саломапляцення, ткацтва. Паказалі іх месца ў старадаўняй хаце.
Пасля гэтага выхаванцы пазнаёміліся з культурнымі помнікамі Ашмянскага раёна. Вывучаць родную мову, размаўляць на ёй, ганарыцца яе мілагучнасцю і прыгажосцю павінен кожны. І пачынаць трэба з самага дзяцінства. Нездарма народная мудрасць гаворыць: «Што вывучыў у дзяцінстве, таго не забудзеш ў старасці».