Патрыятычнае выхаванне — гэта аснова фарміравання будучага грамадзяніна. Ужо ў дашкольным узросце дзеці павінны ведаць, у якой краіне жывуць, чым яна адрозніваецца ад іншых краін, выхоўваць у дзяцей пачуццё гонару за сваю Радзіму.

Вырашэнню гэтай задачы адпавядала тэма нядзелі ў 9 групе — «Беларуская народная творчасць». Дзеткі пад час заняткаў адправіліся ў мінулае, дзе пазнаёміліся з бытам беларусаў, з іх уменнем ствараць рэчы для жыцця. Разам з выхавацелем разгледзелі малюнкі з выявай прадметаў дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва: тканыя і вышываныя творы — сурвэткі, ручнікі; кераміку — збаночкі- спарышы, вазы; вырабы з лазы — люлькі, кошыкі. Чароўны куфэрак даў магчымасць увачавідкі ўбачыць гэтыя цуды. Дзеткі пазнаёміліся з нацыянальным беларускім адзеннем. Паспрабавалі сябе ў якасці майстроў — выляпілі посуд, упрыгожылі арнаментам ручнік. Усё гэта садзейничае выхаванню цікавасці да свайго роднага краю, павагі да вынікаў чалавечай працы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *