У сярэдняй групе 9 да бацькоўскага сходу было падрыхтавана музычна- літаратурнае свята «Падарожжа па святах Беларусі».
Дзеці акунуліся ў атмасферу найбольш вядомых і цікавых народных свят — » Гуканне вясны», «Каляды», » Дажынкі», «Купалле «.
«Гуканне вясны » пачалося з выканання песні «Жавароначкі, прыляціце!», прадоўжылася карагодам вакол упрыгожанага папяровымі птушкамі і лялькамі Марцінічкамі дрэва.
На свята «Купалле» прайшоў парад кветак: васілёк, рамонак, браткі, Іван-ды-Мар’я, дзеткі выканалі танец-купалінку.
Дажынкі адзначылі задорнай полькай, танцам з парасонамі, вясёлай гульнёй «Лапці».
На Каляды ў госці завіталі калядоўшчыкі. Мішка з Козачкай развесялілі гасцей, паказалі, на што яны здатныя, а цыганка паваражыла, прадказала будучае.
На працягу свята гучала многа вершаў на родной беларускай мове. Вясёлая музыка, яркія ўбранні, цікавыя танцы і песні стварылі добры настрой, пакінулі цёплыя ўспаміны.