У другой малодшай групе 9 прайшло музычна- літаратурнае свята «Беларускія вячоркі». Удзельнікі ўспомнілі яркую беларускую традыцыю, поўную песен, гульняў і забаў. Традыцыйныя нацыянальныя касцюмы надалі асаблівую атмасферу святу. На свята завіталі Лявон і Лявоніха. Разам з імі ўдзельнікі пагулялі ў беларускія гульні — «Дудачка», «Запляці касу», чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі, адгадвалі загадкі. Яркія касцюмы, мелагучнасць беларускіх песен, прыгажосць танцаў стварылі цёплую атмасферу і пакінулі ў памяці добрыя ўспаміны.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *