Яшчэ М.В.Ламаносаў пісаў: «Народ, які не ведае свайго прошлага, не мае будучага». Пагэтаму вывучаць гісторыю свайго края неабходна ўжо з дашкольнага ўзросту. Найбольш эфектыўным сродкам для вырашэння гэтай задачы з’яўляецца экскурсія. Выхаванцы 9 групы наведаліся з экскурсіяй ў Ашмянскі цэнтр рамёстваў і народных традыцый. Экскурсія дазволіла ўвачавідкі пазнаёміць дзяцей з прадметамі гістарычнага побыту, тагачаснай вопраткай, пашырыць уяўленні аб творах дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва Беларусі, пазнаёміцца з традыцыямі беларускага народа. Майстар -клас па рабоце з глінай даў магчымасць дзецям сваімі рукамі стварыць падарунак — сувенір з выявай Гальшанскага замка. Уся экскурсія праводзілася на беларускай мове. Гэта садзейнічае ўзбагачэнню слоўніка дзяцей, спрыяе выхаванню ў іх цікавасці і павагі да сваёй мовы, дапамагае спасцігнуць мудрасць і майстэрства беларускага народа.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *