Сёлета Вялікдзень мы будзем сустракаць 31 сакавіка (католікі) і 5 мая (праваслаўныя). Светлае Уваскрэсенне — галоўная падзея года для правасдаўных хрысціян і самае вялікае праваслаўнае свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Да свята выхаванцы установы дашкольнай адукацыі падрыхтаваліся загаддзя. Яны разам з выхавацелямі дашкольнай адукацыі даведаліся пра гісторыю узнікнення свята, змайстравалі разам сувеніры, вывучылі песні, вершы. З гэтай мэтай было праведзена мерапрыемства «Недалечка чырвонае яечка».