Свята 23 лютага- гэта свята мужнасці, смеласці і адвагі, свята мужчын — Абаронцаў Айчыны, а яшчэ хлопчыкаў, якія вырастуць і таксама стануць Абаронцамі сваёй Радзімы. Самымі папулярнымі падарункамі з’яўляюцца падарункі, выкананыя сваімі рукамі, таму што гэтым дзеці паказваюць, як любяць сваіх блізкіх. Дзеці другой малодшай групы № 9 выканалі для сваіх татаў яркія паштоўкі. Не засталіся ў баку і дзяўчынкі. Яны павіншавалі хлопчыкаў групы, уручылі ім памятныя медалі.